Будаўніцтва новага рэанімацыйна-хірургічнага корпуса Віцебскай абласной клінічнай бальніцы (ВАКБ) выканана на 84 працэнты. У новым корпусе будуць функцыянаваць 19 аперацыйных і два аддзяленні рэанімацыі - на 24 ложкі ў агульнай рэанімацыі і кардыярэанімацыя на 6 ложкаў. Ідуць работы па ўнутранай аддзелцы памяшканняў. Чатыры паверхі з васьмі практычна ўжо гатовы. Новы корпус плануюць увесці ў строй у другім паўгоддзі 2026 года.На здымку: новы рэанімацыйна-хірургічны корпус Віцебскай абласной бальніцы.
