Інфекцыйны корпус Пінскай цэнтральнай бальніцы адкрылі 1 сакавіка ва ўрачыстай абстаноўцы. Праводзіцца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў Пінскай цэнтральнай бальніцы. Праект уключае сем чэргаў, рэалізацыю намечанага спецыялісты пачалі ў канцы 2022 года. Першы этап прадугледжваў будаўніцтва інфекцыйнага корпуса на 80 ложкаў, другі - работы па пракладцы і замене цеплавых і іншых інжынерных сетак.
На здымку: у новым інфекцыйным корпусе.