Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:22 06 лістапада 2019

Новы дзіцячы сад адкрыўся ў Лідзе

Новы дзіцячы сад на 230 месцаў урачыста адкрылі 6 лістапада ў Індустрыяльным раёне Ліды. Для ўстановы адукацыі быў распрацаваны сучасны дызайн, які спалучае ў сабе функцыянальнасць, зручнасць, бяспеку і эстэтыку. У аддзелцы выкарыстоўваліся толькі натуральныя матэрыялы. Сучасным абсталяваннем аснашчаны памяшканні для груп, спартыўная і музычная залы, харчаблок. Працуюць камп'ютарны кабінет і сэнсарны пакой, ёсць басейн.

З абласнога бюджэту на будаўніцтва сада было накіравана больш за Br5 млн.

На здымку: у час адкрыцця дзіцячага сада

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі