У Брэсцкай гарадской бальніцы нумар 1 25 лютага адкрылі новы аперацыйны блок, які дасць магчымасць значна павысіць якасць медыцынскай дапамогі. Аперыцыйны блок уяўляе сабой комплекс памяшканняў, у якіх размешчаны пяць аперацыйных, адна з якіх абсталявана для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі з магчымасцю правядзення дыягнастычных даследаванняў у адным памяшканні. Аперацыйны блок аснашчаны сучаснымі сістэмамі і абсталяваннем для правядзення практалагічных, гінекалагічных, хірургічных і отарыналарынгалагічных аперацый.На здымку: у час наведвання новага аперацыйнага блока.
