Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:51 20 жніўня 2019

Новая школа пачне працаваць у Брэсце

У Паўднёва-Заходнім мікрараёне Брэста з пачатку новага навучальнага года пачне работу школа, якая стане самай вялікай па ўмяшчальнасці ў вобласці. У трохпавярховым будынку адначасова змогуць займацца 1480 дзяцей. Заявак ад жыхароў мікрараёна пададзена больш за 2 тыс., сярод якіх каля 500 - на паступленне ў першы клас. На тэрыторыі школы створана безбар'ернае асяроддзе для наведвання інвалідамі-калясачнікамі навучальнай установы. Таксама тэрыторыя абсталявана рознымі спартыўнымі пляцоўкамі.

На здымку: у вучэбным класе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі