ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:03 22 мая 2020

Нятканыя матэрыялы для медыцынскага адзення выпускае "СветлагорскХімвалакно"

Нятканыя матэрыялы для медыцынскага адзення выпускае "СветлагорскХімвалакно"

Прадукцыя ААТ "СветлагорскХімвалакно" ва ўмовах пандэміі каранавіруса стала вельмі запатрабаванай і стратэгічнай. Нятканыя матэрыялы "Спанбел", "Акваспан" і вырабляемы на іх аснове "Медыспан" карыстаюцца павышаным попытам. У сегменце вырабаў для гігіены і медыцыны на прадпрыемстве працуюць больш за 10 гадоў, пастаўляючы нятканыя матэрыялы для вытворчасці аднаразовага медыцынскага адзення: касцюмаў, бахіл, медыцынскіх масак і іншых аднаразовых вырабаў. З пачатку сакавіка гэтага года аб'ём паставак нятканых матэрыялаў на ўнутраны рынак павялічаны ў 5 разоў. Адначасова такая прадукцыя пастаўляецца і на экспарт.

На здымку: прыёмшчыца гатовай прадукцыі Ангеліна Грышчанка рыхтуе да адпраўкі ўзоры прадукцыі матэрыялу "Медыспан" ва Узбекістан.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі