У аграгарадку Сапоцкін у Гродзенскім раёне, дзе прымае гасцей Музей пісанкі, адраджаюць традыцыйнае майстэрства роспісу велікодных яек. Сакрэтамі народныя ўмельцы дзеляцца не толькі ва ўстанове культуры, але і на майстар-класах у школах, дзіцячых садах, на абласных і рэспубліканскіх фестывалях і святах. Унікальныя велікодныя пісанкі з Сапоцкіна ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Для стварэння пісанкі выкарыстоўваюць натуральны пчаліны воск, які трэба нагрэць. А наносіць - спецыяльнай тонкай палачкай-пісаком.На здымку: распісныя яйкі.
