Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:14 10 студзеня 2020

Названы лепшыя лёгкаатлеты Беларусі 2019 года

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2019 года і ўзнагародзіла лепшых спартсменаў спецыяльнай прэміяй "Атлетыка". Лепшымі лёгкаатлетамі мінулага года сярод дарослых спартсменаў прызнаны Тацяна Халадовіч (кіданне кап'я) і Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), які таксама стаў лепшым у аналагічнай намінацыі сярод моладзі. Узнагароды атрымалі таксама лепшыя атлеты і трэнеры ў намінацыях "Юнакі", "Юніёры" і "Моладзь", вызначаны лепшыя суддзі сезона.

Цырымонія ўручэння прэміі "Атлетыка" праводзілася шосты раз.

На здымку: катэгорыя "Дарослыя". Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук узнагародзіў лепшага лёгкаатлета Беларусі ў 2019 годзе Максіма Недасекава

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі