Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:44 21 студзеня 2022

Народны ансамбль танца "Крыжачок"

Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі народны ансамбль танца "Крыжачок" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны ў 1945 годзе і з'яўляецца адным са старэйшых мастацкіх калектываў краіны. Танцавальны калектыў быў удзельнікам розных фестываляў і конкурсаў народнай творчасці як у Беларусі, так і за мяжой. Ужо на працягу 14 гадоў нязменным мастацкім кіраўніком калектыву з'яўляецца Ігар Музалеўскі.

Нядаўна ансамбль "Крыжачок" быў адзначаны спецпрэміяй Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

На здымку: на рэпетыцыі ансамбля.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі