Ратавальнікі і работнікі сталічнага метрапалітэна ноччу 20 сакавіка правялі комплексныя вучэнні на станцыі "Міхалова". Тактыка-спецыяльны занятак уключаў у сябе элементы адпрацоўкі пытанняў грамадзянскай абароны і ліквідацыю ўзгарання ў электрапоездзе. У рамках праведзеных вучэнняў было задзейнічана амаль 70 ратавальнікаў і 15 адзінак тэхнікі.
На здымку: у час вучэнняў.