20 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (ВДМУ) на базе сімуляцыйна-атэстацыйнага цэнтра праходзіць заключны этап рэспубліканскай інтэграванай алімпіяды "Неадкладная медыцынская дапамога" студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў і навучэнцаў медыцынскіх каледжаў з выкарыстаннем сімуляцыйных тэхналогій. У час спаборніцтваў створана максімальна набліжаная да рэальнай клінічная сітуацыя: ад паступлення пацыента ў бальніцу да завяршэння работы. Удзельнікі дзейнічаюць у камандах з шасці чалавек: двух урачоў (студэнтаў ВНУ) і чатырох медыцынскіх сясцёр (навучэнцаў каледжаў). Пераможцаў вызначаць у трох намінацыях: работа ўрача, медыцынскай сястры і каманды.На здымку: у час інтэграванай алімпіяды.
