Акцыя, прымеркаваная да 120-годдзя прафсаюзнага руху, прайшла на Мінскім трактарным заводзе. Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на чале са старшынёй нацыянальнага прафцэнтра Юрыем Сянько прынялі ўдзел у зборцы трактара. У далейшым трактар са спецыяльным юбілейным надпісам будзе перададзены Лепельскаму аграрна-тэхнічнаму каледжу.
На здымку: старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" па вытворчасці Аляксандр Патураеў.