Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
19:52 17 верасня 2021

На месцы канцлагера "Бяроза-Картузская" рэканструявалі мемарыял і стварылі музей

У Бярозе-Картузскай у 1934-1939 гадах размяшчаўся канцлагер. Там былі зняволеныя людзі, якія выказвалі сваю нязгоду з польскай уладай. На яго месцы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў памяць аб вязнях устанавілі абеліск, які ў гэтым годзе рэканструявалі. Дамінантай мемарыяла стаў існуючы памятны знак. Да яго дабавілі дзве гранітныя пліты, малюнак на якіх нагадвае аб сценах і калючым дроце канцлагера. Да мемарыяла вядзе дарожка, выкладзеная шасціграннай пліткай. Такую выраблялі вязні ў Бярозе-Картузскай.

На здымку: падчас ускладання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі