
На хвойных плантацыях Горацкага лясгаса ідзе сезон нарыхтоўкі ўраджаю. Шышкі елкі і лістоўніцы будуць сабраны і перапрацаваны для таго, каб атрымаць насенне з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі. Лесанасенная плантацыя ў Магілёўскай вобласці была закладзена ў 2017 годзе на 5 гектарах у Дабранскім лясніцтве. На сённяшні дзень плантацыя лістоўніцы з'яўляецца адзінай у вобласці. У гэтым годзе работнікі лясгаса дачакаліся першага ўраджаю: сабрана 800 кг шышак, з якіх плануецца атрымаць больш за 10 кг чыстага насення.
На здымку: у час збору шышак.