18 сакавіка на адной з пляцовак касмадрома Байканур устанавілі ракету "Саюз-2.1а" на старт. На караблі "Саюз МС-25" да Міжнароднай касмічнай станцыі адправіцца экіпаж 21-й экспедыцыі. У складзе асноўнага экіпажа пілатуемага карабля "Саюз МС-25" - касманаўт Раскосмасу Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марына Васілеўская, астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Іх дублёры - касманаўт "Раскосмасу" Іван Вагнер, удзельніца касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Настасся Лянкова і астранаўт NASA Дональд Пеціт. Старт міжнароднай экспедыцыі запланаваны на 21 сакавіка.
На здымку: на касмадроме Байканур.