Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту актыўна дэманструюць музейную дзейнасць у сацсетках: здымаюць розныя ролікі пра гісторыю музея, старадаўнія абрады. Навуковыя супрацоўнікі музея - не толькі выдатныя выканаўцы народных песень і танцаў, музыканты з талентам экскурсаводаў і арганізатараў забаў, але і людзі, якія праводзяць вялікую даследчую работу. Іх галоўная мэта - захаваць багатую спадчыну, традыцыйнае драўлянае дойлідства пад адкрытым небам у прыродным, блізкім да натуральнага асяроддзі. Па выніках 2023 года музей стаў лаўрэатам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" у намінацыі "Блог аб турызме".
На здымку: у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах