Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча знаходзіцца ў асабняку, дзе з 1918 па 1923 год працавала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, створанае па ініцыятыве Марка Шагала. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Экспазіцыя музея прысвечана гісторыі і культуры Віцебска XIX-XX стагоддзяў, а таксама творчасці Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Эля Лісіцкага і іншых мастакоў.На здымку: у залах музея.
