Мультыжанравы фестываль #СУПРЕМSTORM_ночь адбыўся ў Цэнтры культуры Віцебска. Удзельнікі разважалі на тэму Сусвету ўнутры кожнага мастака, чаму прысвяцілі арт-батл, які адбыўся на адной з асноўных пляцовак. У рамках мерапрыемства запрошаныя госці наведалі адкрыццё выставы плакатаў і арт-аб'ектаў студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
На здымку: у час мерапрыемства.