Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:40 10 студзеня 2018

Мост цераз Сож на трасе М8 закрыты для грузавікоў

Мост цераз Сож на трасе М8 прызнаны аварыйным. Як паказала экспертыза, з-за карозіі ў адным з блокаў моста стала непрыдатнай арматура.

У мэтах бяспекі па ім абмежаваны рух грузавога транспарту. Велікагрузы цяпер накіроўваюць праз Гомель: аб'язная дарога займае каля 8 км.

На падыходах да моста ўстаноўлены дарожныя знакі, а таксама схемы, якія інфармуюць вадзіцеляў, у якіх поўная маса транспартнага сродку перавышае 5 т, аб неабходнасці рухацца ў абход моста. Рух для легкавых машын пакуль адкрыты.

Кантроль за рухам транспарту па мосце ажыццяўляюць супрацоўнікі Гомельскага філіяла Транспартнай інспекцыі Беларусі.

На здымку: супрацоўнікі Гомельскага філіяла Транспартнай інспекцыі Беларусі накіроўваюць фуры ў абход моста.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі