10 чэрвеня дэлегацыя студэнтаў і школьнікаў з Мелітопаля ў складзе 32 чалавек прыехала ў Мінск для наведвання памятных мясцін. Моладзь будзе ў Беларусі да 13 чэрвеня. За гэты час юнакі і дзяўчаты наведаюць розныя памятныя мясціны і славутасці. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Сацыяльна-культурнага грамадскага аб'яднання "Рух Саюз" і Цэнтра культурных ініцыятыў "Зямляцтва Данбаса", а таксама пры садзейнічанні пасольства Расіі ў Беларусі.
На здымку: у час прыбыцця дэлегацыі з Мелітопаля.