Сцяг Серада, 3 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:30 09 мая 2022

Моладзь Магілёва павіншавала ветэранаў танцавальным флэшмобам

Маладзёжны танцавальны флэшмоб "Пераможны вальс" прайшоў у Магілёве 9 мая. Імправізаваная сцэна разгарнулася на адкрытай пляцоўцы насупраць Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў. У праграму маладзёжнага міні-канцэрта ўвайшлі шмат цёплых і душэўных музычных, тэатралізаваных і харэаграфічных нумароў, паглядзець якія прыйшлі нават жыхары суседніх дамоў. Магіляўчане віншавалі адзін аднаго з 9 Мая і спявалі разам з выканаўцамі любімыя ўсімі пакаленнямі песні.

На здымку: у час мерапрыемства

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі