Хакеісты мінскага "Дынама" не змаглі прадоўжыць пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2024/25. 17 кастрычніка падапечныя Дзмітрыя Квартальнава прымалі на "Мінск-Арэне" дзеючага чэмпіёна КХЛ - "Металург" з Магнітагорска. Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць "Металурга".
На здымку: у час матчу.