Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў 29 студзеня сустракае сваё 50-годдзе. За сваю гісторыю навучальная ўстанова змяніла некалькі назваў, але па-ранейшаму адкрывае дзверы для тых, хто хоча глыбей авалодаць майстэрствам танца, музыкі, спеваў і іншых творчых дысцыплін. Сёння тут навучаюць па дзесяці спецыяльнасцях. За плённую працу каледж быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.На здымку: у час заняткаў.
