Мінскае "Дынама" не здолела выйграць другі матч на старце чэмпіянату Беларусі
Футбалісты сталічнага "Дынама" не здолелі атрымаць другую перамогу на старце новага чэмпіянату Беларусі. Гуляючы ў гасцях у ФК "Мінск", падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі таксама не змаглі вызначыцца - нічыя 0:0.