Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:03 21 мая 2020

Мемарыял на месцы спаленай вёскі Ала

Завяршылася будаўніцтва мемарыяльнага комплексу на месцы спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёскі Ала ў Светлагорскім раёне. Кампазіцыйна праект уключае тры асноўныя блокі: уваходную групу, пешаходны маршрут, мемарыяльную зону. Пешаходны маршрут пракладзены па некалі існуючай вуліцы вёскі. На месцах, дзе былі дамы, - іх сімвалічныя каркасы, абеліскі з сілуэтамі людзей. На мемарыяльнай плошчы - брацкая магіла, званіца, стэла з набатным звонам.

На здымку: у мемарыяльнай зоне высадзілі спецыяльны сорт яблыні - Ала. У гэтага сорту чырвоны ствол, чырвоныя плады і пры цвіценні ёсць чырванаватае адценне.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі