Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:18 14 лютага 2018

Медаль "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" уручылі палкоўніку ў адстаўцы Леаніду Данілаву

14 лютага ў Гродзенскай вобласці першы юбілейны медаль "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" быў ўручаны палкоўніку ў адстаўцы Леаніду Данілаву. Ён удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1943 года, ваяваў у складзе 1-га і 2-га Прыбалтыйскіх, Ленінградскага франтоў. Удзельнічаў у аперацыі "Баграціён".

У вобласці юбілейныя медалі да 100-годдзя Узброеных Сіл будуць уручаны больш як 600 ветэранам.

На здымку: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў уручае першы юбілейны медаль "100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь" палкоўніку ў адстаўцы Леаніду Данілаву.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі