Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:16 31 сакавіка 2021

Мазырскі НПЗ павялічыў перапрацоўку нафты ў студзені-лютым

Мазырскі НПЗ перапрацаваў 1 млн 563 тыс. т нафты ў студзені-лютым. Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года склаў 162,5 працэнта. Паводле папярэдняй ацэнкі, у сакавіку павінны перапрацаваць 815 тыс. т нафты.

31 сакавіка падчас рабочай паездкі з рэалізацыяй інвестпраекта па будаўніцтве комплексу гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў (H-Oil) азнаёміліся прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Яны разам са старшынём Гомельскага аблвыканкама Генадзем Салаўём і генеральным дырэктарам ААТ "Мазырскі НПЗ" Віталем Паўлавым наведалі будаўнічую пляцоўку, пабывалі на аб'ектах H-Oil. На нарадзе былі разгледжаны паказчыкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці і мадэрнізацыя на Мазырскім НПЗ.

На здымку: прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка (на першым плане).

Фота прэс-службы Савета Міністраў - БЕЛТА.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі