У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 14 ліпеня далі старт
маштабнаму велапрабегу, прысвечанаму 80-годдзю Перамогі ў Вялікай
Айчыннай вайне і 900-годдзю з дня заснавання Спаса-Ефрасіннеўскага
стаўрапігіяльнага жаночага манастыра. Да прабегу далучыліся прафесійныя спартсмены і велааматары. У Брэсцкай крэпасці ўдзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да Вечнага
агню, далучыліся да малебна ў Свята-Мікалаеўскім саборы, а затым
адправіліся ў дарогу.
На здымку: у час велапрабегу.
