Беларуска Марына Васілеўская з іншымі членамі асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання МКС пакінула свой подпіс у кнізе ганаровых гасцей у Музеі касмадрома "Байканур". Старт пілатуемага карабля "Саюз МС-25" (камандзір карабля - касманаўт А.Навіцкі) з удзельнікам касмічнага палёту ад Рэспублікі Беларусь Марынай Васілеўскай на МКС запланаваны 21 сакавіка 2024 г.
На здымку: кніга ганаровых гасцей у Музеі касмадрома "Байканур".