Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:36 01 сакавіка 2021

Мамаграфічны кабінет адкрыецца ў 32-й паліклініцы Мінска

У рэнтгенаўскім аддзяленні УАЗ "32-я гарадская клінічная паліклініка" ў сакавіку 2021 года плануецца адкрыццё мамаграфічнага кабінета для абследавання жанчын, якія пражываюць у Маскоўскім раёне Мінска. Сучасны рэнтгенаўскі лічбавы апарат "Мамаскан", выраблены на ўнітарным прадпрыемстве "Адані", атрыманы і ўстаноўлены ў паліклініцы па цэнтралізаванай закупцы камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Мамаграфія - адзін з найбольш эфектыўных і запатрабаваных метадаў даследавання малочных залоз. Акрамя злаякасных новаўтварэнняў гэты метад выяўляе і дабраякасныя ўтварэнні, самымі частымі з якіх з'яўляюцца фібромы, ліпомы, мастапатыі.

На здымку: старшы рэнтгеналабарант рэнтгенаўскага аддзялення УАЗ "32-я гарадская клінічная паліклініка" Таццяна Савіч у мамаграфічным кабінеце.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі