Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:16 20 верасня 2019

Маладыя супрацоўнікі мытні прынялі прысягу ў Брэсцкай крэпасці

У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 20 верасня прынялі прысягу маладыя супрацоўнікі Брэсцкай мытні. Традыцыя прыняцця навабранцамі прысягі зарадзілася ў мытні рэгіёна ў 2004 годзе. Штогод цырымонію прымяркоўваюць да прафесійнага свята - Дня мытніка, што адзначаецца 20 верасня. У бягучым годзе на плошчы Цырыманіялаў клятву на вернасць краіне і беларускаму народу, свайму прафесійнаму абавязку вымавілі 37 хлопцаў і дзяўчат.

На здымку: у час цырымоніі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі