Майстар Сяргей Дубяга стварыў на базе Вілейскага раённага Дом рамёстваў, дзе задумаў стварыць першы ў Беларусі Музей яйка. Сёння ў яго калекцыі больш за 300 экспанатаў з дрэва, лазы, гліны, тэкстылю, пап'е-машэ. Ёсць некалькі каменных, а таксама керамічныя, каваныя, інкруставаныя саломкай, распісаныя паводле матываў біблейскіх сюжэтаў і ў стылі беларускай выцінанкі, вязаныя кручком, ажурныя і іншыя.
На здымку: Сяргей Дубяга.