Педагог дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі Людміла Карчмід кіруе ўзорнай студыяй "Экапрастор", дзе вучыць школьнікаў ствараць з мінімальнага набору жывых кветак, дэкаратыўнай зеляніны і іншых прыродных матэрыялаў сапраўдныя шэдэўры. Педагог правяла майстар-клас, на якім паказала, як зрабіць кветкавую кампазіцыю ў святочнай упакоўцы, як лепш размяшчаць у ёй кветкі і дэкор.
На здымку: педагог дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі Людміла Карчмід у час майстар-класа.