Сцяг Серада, 3 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:07 21 чэрвеня 2022

Магілёўскія школьнікі зарабляюць грошы ў працоўным лагеры

Вучні сярэдняй школы нумар 45 Магілёва працуюць на палях Бялыніцкага раёна. Работа арганізавана ў рамках працоўнага лагера "Лідар". Школьны працоўны лагер арганізуецца штогод, традыцыйна ўстанова супрацоўнічае з СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна. У лагер запісаліся 15 чалавек - вучні 8-га класа. Падлеткаў бяруць на работу з 14-гадовага ўзросту па заяве бацькоў.

На палях сельгаспрадпрыемства васьмікласнікі займаюцца праполкай палявых культур.

На базе сярэдняй школы таксама ёсць працоўны лагер. Дзяўчынкі шыюць фартухі і хусткі, юнакі рамантуюць вучнёўскую мэблю. Вучні працаўладкаваны праз цэнтр занятасці, таму за сваю работу абавязкова атрымаюць зарплату.

На здымку: школьніцы шыюць спецадзенне для ўрокаў працоўнага навучання.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі