
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі. Кіраўнік беларускай дзяржавы на Краснай плошчы прысутнічаў на парадзе ў гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На цэнтральнай трыбуне побач з ветэранамі размяшчаліся Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і замежныя лідары. Пасля завяршэння парада Прэзідэнт Беларусі разам з Прэзідэнтам Расіі і іншымі замежнымі лідарамі ўсклаў вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата каля сцен маскоўскага Крамля. У час цырымоніі кіраўнікі дэлегацый ушанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.
На фота: у час парада.