Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 мая прымае ўдзел у Форуме медыйнай супольнасці Беларусі. Мерапрыемства праходзіць у Палацы культуры вобласці ў Магілёве. На медыяфорум сабраліся больш за тысячу чалавек, у тым ліку журналісты, блогеры, кіраўнікі СМІ Беларусі, прэс-сакратары. Кіраўніку дзяржавы перад пачаткам асноўнай часткі форуму прадставілі выстаўку мультымедыйных праектаў рэгіянальных СМІ.
На здымку: у час форуму медыйнай супольнасці.