Дасягнуць тавараабароту з Пакістанам у памеры $1 млрд можна нават без напружання. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан Масудам Ханам Раджой у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі.