Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:35 05 ліпеня 2025

Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны

Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны 5 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з экспазіцыяй музея, паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзі Магілёва і Магілёўскага раёна. Музей Славы Магілёўшчыны размешчаны побач з легендарным Буйніцкім полем, дзе ішлі самыя бязлітасныя абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра. У афармленні экспазіцыі, размешчанай на двух паверхах будынка музея, пабудаванага ў выглядзе ордэна Айчыннай вайны, выкарыстаны самыя сучасныя тэхналогіі. Музей Славы Магілёўшчыны адлюстроўвае не толькі ваеннае мінулае, але і гісторыю ўсяго рэгіёна, а таксама асноўныя этапы яго развіцця і дасягненні.

На здымку: у час азнаямлення з экспазіцыяй
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі