Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце. У мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прымаюць удзел больш як 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Для ўдзельнікаў Рэспубліканскага педсавета арганізавана выстаўка "Якасная адукацыя - моцная дзяржава".
На здымку: у час мерапрыемства.