Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
09:31 30 жніўня 2019

Лукашэнка пасля афіцыйных мерапрыемстваў заняўся ўборкай кавуноў на прысядзібным участку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня пасля заканчэння мерапрыемстваў у Палацы Незалежнасці адправіўся на прысядзібны ўчастак. Традыцыйна ў жніўні Прэзідэнт разам з камандай збірае тут ураджай.

Цяпер, у прыватнасці, убіралі кавуны. Бахчавыя на прэзідэнцкім полі паспяхова вырошчваюцца ўжо некалькі гадоў. Кіраўнік дзяржавы не раз адзначаў, што клімат у Беларусі змяняецца і цалкам дазваляе вырошчваць у тым ліку нетрадыцыйныя цеплалюбівыя культуры.

Хоць бягучы год на бахчавыя выдаўся не самы ўраджайны - лета было нясонечнае. На гэты раз сабралі 20 т кавуноў.

На здымку: у час уборкі кавуноў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі