Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
20:03 15 лютага 2019

Лукашэнка і Пуцін наведалі адукацыйны цэнтр "Сірыус" у Сочы

Беларусі цікавы перадавы вопыт Расіі ў галіне адукацыі, і ён у тым ліку будзе выкарыстоўвацца пры развіцці нацыянальнай сістэмы падрыхтоўкі перспектыўных кадраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 лютага на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая прысвечана супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы.

Сустрэча прайшла на базе адукацыйнага цэнтра "Сірыус" у Сочы, які арыентаваны на ранняе выяўленне, развіццё і далейшую прафесійную падтрымку адораных дзяцей, якія праявілі выдатныя здольнасці ў галіне мастацтва, спорту, прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, а таксама дабіліся поспеху ў тэхнічнай творчасці.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у час наведвання адукацыйнага цэнтра "Сірыус" у Сочы

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі