Самы старажытны горад Беларусі 14 жніўня прыняў экалагічны фэст "Полацк - мядовая сталіца", прысвечаны Мядоваму Спасу. Усе асноўныя лакацыі свята размясціліся на алеі цэнтральнага праспекта. Свае праграмы падрыхтавалі сем падворкаў. Таксама для дзяцей працавалі разнастайныя інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнямі, майстар-класамі па маляванні, спартыўнымі лакацыямі.
На здымку: на свяце.