Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:14 10 ліпеня 2020

Лінейку спартыўнага адзення прэзентавалі на стадыёне "Дынама" ў Мінску

Прэзентацыя лінейкі спартыўнага адзення, створанага па даручэнні кіраўніка дзяржавы пры рэалізацыі праекта па распрацоўцы экіпіроўкі для нацыянальнай зборнай Беларусі да Алімпіяды-2020 у Токіа, прайшла 9 ліпеня на стадыёне "Дынама". У сувязі з пандэміяй Алімпіяда, якая павінна была стартаваць 23 ліпеня, перанесена. Кіраўніцтва канцэрна прыняло рашэнне адаптаваць спартыўную форму для шырокага спажыўца і выпусціць яе ў продаж. Калекцыя стала вынікам супрацоўніцтва вядучага мастака - мадэльера ААТ "Світанак" Міхаіла Мытніка і шматразовага прызёра Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандры Герасімені.

На здымку: прэзентацыя лінейкі спартыўнага адзення для нацыянальнай зборнай да Алімпіяды ў Токіа.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі