У апошнія выхадныя ліпеня ў цэнтры Мінска мнагалюдна: на адкрытых пляцоўках сталіцы прадаўжаюцца канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Так, цыкл летніх канцэртаў пад адкрытым небам у Аляксандраўскім скверы Мінска 27 ліпеня прадоўжыў выступленне заслужанага калектыву краіны - Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". Праслаўлены ансамбль 1 верасня 2024-га адзначыць 55-годдзе з дня заснавання. А ў тэатральным дворыку на вуліцы Ракаўскай прайшоў спектакль "Двор майго дзяцінства" ў выкананні акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
На здымку: у час канцэрта Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".