
Як правесці лета з карысцю, цікава, весела, з сябрамі, пры гэтым з магчымасцю адкрыць для сябе шмат новага, нязведанага, атрымаць яркія ўражанні і нават зарабіць сваёй працай першыя грошы - пра гэта ведаюць дзеці, якія на канікулах ходзяць у прышкольныя лагеры рознага профілю. Так, толькі ў Гомельскай вобласці ў іх будуць заняты амаль 24 тыс. дзяцей. У прышкольным аздараўленчым лагеры Клімаўскай сярэдняй школы Гомельскага раёна хлопчыкі і дзяўчынкі заняты ў двух падраздзяленнях: лагеры працы і адпачынку "Юнацтва" і краязнаўчым "Краязнаўцы". Старэйшыя дзеці дапамагаюць на малочнатаварнай ферме ў добраўпарадкаванні тэрыторый і доглядзе жывёл. Малодшыя "краязнаўцы" вывучаюць куткі сваёй малой радзімы, ездзяць на розныя экскурсіі, прымаюць удзел у велапрабегах па знакавых мясцінах раёна.
На здымку: у час велапрабегу.