За гады суверэннай гісторыі беларускія атлеты дасягнулі выдатных
рэзультатаў на самых прэстыжных міжнародных турнірах - Алімпійскіх
гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Шмат у чым гэта вялікая заслуга
Міністэрства спорту і турызму. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Нацыянальнага
алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка ў час мерапрыемстваў у гонар
30-годдзя з дня заснавання Мінспорту.
На здымку: міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка ў час уручэння ўзнагарод.
