Выставачны праект Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан адкрыўся 25 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Аснову выставы склалі вырабы сучасных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Татарстана, рэканструкцыі гістарычных касцюмаў, сюжэтныя і жанравыя фатаграфіі канца XIX-XX стагоддзяў. Упершыню за межамі Расіі экспануецца вышытая карта Рэспублікі Татарстан, створаная ў 2023 годзе ў рамках Года нацыянальных культур і традыцый.
На здымку: на выставе.