Міжнародная акцыя "Эстафета Перамогі", якая праходзіла ўздоўж знешніх граніц краін СНД і прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі, прыбыла ў Віцебскую вобласць. 18 лютага на ўчастку Полацкага пагранічнага атрада, на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі, ва ўрачыстай абстаноўцы кубак-сімвал быў перададзены расійскаму боку. 28 мая абедзве эстафетныя групы сустрэнуцца ў Маскве.На здымку: у час мерапрыемства.
