Сцяг Серада, 3 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
10:13 15 красавіка 2022

Крафтавыя сыры гатуюць гаспадыні з кааператыва "Горская скарбніца" ў Краснапольскім раёне

Крафтавыя сыры гатуюць гаспадыні ў цэнтры маркетынгу і сыраварэння ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна. Тут ёсць усё неабходнае абсталяванне для сыраварнай справы. У кааператыў уваходзіць пяць жанчын, якія ўмеюць гатаваць 15 розных відаў сыру.

Стварэнне такога цэнтра ў аграгарадку стала магчымым дзякуючы праекту "Стварэнне энергаэфектыўнай мадэлі будынка цэнтра маркетынгу і сыраварэння "Малочны куфэрак" жаночага кааператыва "Горская скарбніца", заснаванаму на выкарыстанні нізкавугляроднай энергіі (энергія сонца)", які рэалізоўваўся пры садзейнічанні мясцовых улад і фінансаванні праграмай малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду.

На здымку: Ірына Яшная дэманструе гатаванне сыру чэчыл.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі