22 чэрвеня ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці арганізавалі круглы стол, прысвечаны абароне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. У час мерапрыемства была прэзентавана кніга літаратурна-выдавецкага праекта "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы" - "Аперацыя "Баграціён". Партызаны беларускай зямлі...". Ілюстраванае выданне прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У круглым стале прынялі ўдзел беларускія і расійскія дзяржаўныя дзеячы, журналісты, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і архіваў. Некаторыя спікеры далучыліся да мерапрыемства ў анлайн-рэжыме.
На здымку: дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, намеснік старшыні Савета Федэрацыі Расіі Канстанцін Касачоў у час прэзентацыі кнігі.